Архив новостей - Отдела по образованию Могилевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2022

“Няхай гучаць словы класікаў!”

    У 2022 годзе беларуская грамадскасць адзначае 140-гадовы юбілей славутых класікаў нацыянальнай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

    З 10 па 21 кастрычніка 2022 года аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама праводзіў раённы этап творчага конкурсу рытарычнага майстэрства “Няхай гучаць словы класікаў!”, мэтай якога было стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнне цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, захавання культурнай гістарычнай памяці.

    Конкурс праводзіўся сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскага раёна наступных узроставых груп: 5-6 класы, 7-8 класы. Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіралі мастацкія творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тэматыка твораў таксама была разнастайная: Радзіма, родная прырода, мужнасць народа, услаўленне подзвігу. У раённым этапе творчага конкурсу рытарычнага майстэрства “Няхай гучаць словы класікаў!” прынялі ўдзел 17 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

    Члены журы карысталіся наступнымі крытэрыямі ацэнкі выступлення:

тэматычная адпаведнасць; валоданне тэкстам і яго адпаведнасць узросту канкурсанта; сцэнічная культура (знешні выгляд, сабранасць, манеры, афармленне інтэр'еру); выразнасць чытання (дыкцыя, культура вымаўлення, інтанаванне); выканальніцкае майстэрства (самастойная інтэрпрэтацыя аўтарскай пазіцыі, ступень эмацыйнага ўздзеяння, творчы падыход).

    Такім чынам, пераможцамі раённага этапу творчага конкурсу рытарычнага майстэрства “Няхай гучаць словы класікаў!” прызналі наступных удзельнікаў:

I месца:

    Ва ўзроставай групе 5-6 класы: Таптунова Марыя Кірылаўна, ДУА “Пашкаўская базавая школа” (кіраўнік – Бубнова Д.А.); Аўчыннікава Аляксандра Яўгенаўна, ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа” (кіраўнік - Маршалава Г.А.)

    Ва ўзроставай групе 7-8 класы: Петрусёў Арсеній Яўгенавіч, ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” (кіраўнік - Багамаз А.І.); Смольская Карына Арцёмаўна, ДУА “Дашкаўская сярэдняя школа” (кіраўнік – Хадановіч А.А.)

II месца:

    Ва ўзроставай групе 5-6 класы: Музычэнка Аліса Дзмітрыеўна, ДУА “Сідаравіцкая базавая школа імя І.Ф.Гуркова” (кіраўнік – Кочатава А.С.); Волкаў Максім Аляксеевіч, ДУА “Усходаўская сярэдняя школа” (кіраўнік – Банькова А.М.)

    Ва ўзроставай групе 7-8 класы: Мелянец Алеся Андрэеўна , ДУА “Раманавіцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна” (кіраўнік – Яфіменка М.А.); Окалакулак Ксенія Вячаславаўна, ДУА “Княжыцкая сярэдняя школа” (кіраўнік – Чабан Н.І.)

III месца:

    Ва ўзроставай групе 5-6 класы: Аляксеева Аліна Уладзіславаўна, ДУА “Буйніцкая сярэдняя школа” (кіраўнік – Усікава А.У.); Герасімава Аліса Яўгеньеўна, ДУА “Вейнянская сярэдняя школа” (кіраўнік – Ковалева А.М.)

    Ва ўзроставай групе 7-8 класы: Муштукова Паліна Паўлаўна, ДУА “Мастоцкая сярэдняя школа” (кіраўнік – Максімава Г.С.); Грыгор'еў Глеб Русланавіч, ДУА “Махаўская сярэдняя школа” (кіраўнік – Клімянкова А.Л.)

    Віншуем нашых пераможцаў!!!