Архив новостей - Отдела по образованию Могилевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2017

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

У 1994 годзе ўпершыню святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі.

2–3 верасня 2017 года святкаванне Дня беларускага пісьменства адбылося ў Полацку. У ім прынялі ўдзел літаратары з дзесяці краін свету: Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі.

У мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства таксама ўдзельнічалі больш за 100 літаратараў з усёй Беларусі.

За дзень да гэтага, 1 верасня, гучалі словы пажаданняў літаратараў юным беларусам. У гэтым годзе ў Полацку ва ўрачыстай лінейцы «Мы ганаровае імя Скарыны нясём», прысвечанай Дню ведаў, прынялі ўдзел чытальнікі, фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу «Жывая класіка».

Важнай падзеяй святочнай праграмы 2 верасня стала цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Імёны лепшых беларускіх аўтараў за кнігі, выдадзеныя ў 2016 годзе, журы вызначыла ў сямі намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Драматургія», «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», «Публіцыстыка», «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «Лепшы дэбют».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец уручыў кіраўніцтву Полацка бібліятэку твораў сучасных беларускіх аўтараў.

У Полацку таксама адбылася прэзентацыя аўдыядыска з лепшымі творамі конкурсу «Душой Скарыны ўзлашчанае слова», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Творы агучаны галасамі вядомых акцёраў.