Архив новостей - Отдела по образованию Могилевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.02.2020

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

 

10 лютага 2020 года у ДУА “Вендаражскі НПК ДС-СШ” прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Вучэбныя заняткі па беларускай мове (літаратуры): прадметная кампетэнцыя настаўніка”.

    

Настаўнік Мітрафанава Таццяна Рыгораўна, якая з’яўляецца маладым спецыялістам установы адукацыі, правяла урок у 7-м классе “Ступені параўнання прыслоўяў, асаблівасці іх ужывання ў беларускай мове”. На уроку яна выкарыстоўвала кампетэнтнасна арыентаваныя заданні, что дазволіла вучням паспяхова засвоіць даволі складаную тэму. У ходзе аналізу урока удзельнікі пасяджэння абмеркавалі эфектыўнасць прымянення сучасных тэхналогій і далі парады маладому настаўніку.

Акрамя таго, настаўнікі падрыхтавалі даклады і мультымедыйныя прэзентацыі згодна плану пасяджэння метадычнага аб’яднання, прадэманстравалі уласныя распрацоўкі заданняў, накіраваных на фарміраванне і развіццё ключавых кампетэнцый у вучняў.

Напрыканцы пасяджэння метадыст ВМК Палікарпава К.М.сумесна з загадчыкам метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Кочатавай А.С. арганізавалі працу у группах, у ходзе якой настаўнікі  змаглі распрацаваць фрагменты вучэбных заняткаў і удасканаліць свае веды пра сацыякультурную кампетэнцыю і спосабы яе фарміравання у вучняў на уроках беларускай мовы і літаратуры.