Архіў навін - Аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.09.20

Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства прайшло ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. 6 верасня тут сустрэліся ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.

Галоўнымі тэмамі свята вызначаны Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча.

Цэнтральнымі падзеямі Дня беларускага пісьменства сталі урачыстае адкрыццё, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі і закрыццё свята. Акрамя таго, у межах мерапрыемства адбылася экспедыцыя «Дарога да святыняў», прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні», былі падведзены вынікі конкурсу «Кніга з экрана», а таксама іншых творчых спаборніцтваў, што праводзіліся напярэдадні. Удзельнікі свята паспрабавалі свае здольнасці ў гістарычнай квэст-гульні «Скарб князя Гальшанскага».

На цэнтральнай плошчы Бялынічаў 5–6 верасня працавалі павільёны «Друкарскі двор», «Слова пісьменніка» і іншыя, дзе ўдзельнікі і госці Дня беларускага пісьменства змаглі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі і сустрэцца з пісьменнікамі. Таксама былі прадстаўлены экспазіцыі перыядычных выданняў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі і аўтограф-сесіі прайшлі на пляцоўцы «Слова пісьменніка».