Архіў навін - Аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.05.22

Конкурс эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа”

У 2022 годзе ўся беларуская культурная грамадскасць адзначае 140-гадовы юбілей славутых класікаў нацыянальнай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Народжаныя ў далёкім 1882 годзе аўтары і сёння з'яўляюцца выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, шырока раскрываюць асаблівасці духоўнага складу беларусаў. Творы Янкі Купалы і Якуба Коласа ведаюць і цэняць як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.

             З мэтай стварэння ўмоў для творчага самавыяўлення навучэнцаў, захавання культурнай гістарычнай памяці, у адпаведнасці з мерапрыемствамі, прысвечанымі да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа з 11.04.2022 по 30.04.2022 праводзіўся раённы этап конкурсу эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа” сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскага раёна. Гэты конкурс прызначаны садзейнічаць папулярызацыі беларускай класічнай літаратуры, прыцягваць ўвагу падрастаючага пакалення да творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры – Я. Купалы і Я. Коласа; садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі на прыкладзе твораў майстроў беларускага слова.

У раённым конкурсе эсэ прынялі ўдзел 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскага раёна.

Пераможцамі раённага конкурсу эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа” прызнаны наступныя удзельнікі:

I месца: Казлова Дар’я Аляксандраўна, ДУА “Камінтэрнаўская сярэдняя школа” (настаўнік – Дарошка А.М.);

         II месца: Пусікаў Аляксей Аляксандравіч, ДУА “Хонаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” (настаўнік – Сырамалотава І.М.);

III месца: Камкова Паліна Вітальеўна, ДУА “Княжыцкая сярэдняя школа” (настаўнік – Чабан Н.І.).

Работы пераможцаў накіраваны для ўдзелу ў абласнымконкурсе эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

Жадаем поспехаў у абласным этапе конкурсу!