Архив новостей - Отдела по образованию Могилевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2021

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

25 студзеня 2021 года прайшло чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прысвечанае тэме “ІКТ на сучасных вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”.

У ходзе мерапрыемства настаўнікі разгледзілі сучасныя інфармацыйна-камунікатыйныя тэхналогіі у адукацыйным працэсе, падзяліліся спасылкамі на карысныя рэсурсы для настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, а таксама пазнаёміліся з адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам (АІАР), які пачаў працаваць у пачатку студзеня.

Разам з кіраўніком метадычнага аб’яднання Усікавай А.У. настаўнікі падрабязна разгледзілі структуру АІАР. Дарэчы, распрацоўкай матэрылаў для АІАР займаліся і педагогі Магілёўскага раёна – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Кадзінская СШ”, ДУА “Мастоцкі НПК ДС-СШ”, ДУА “Сухарэўскі НПК ЯС-СШ ім.Ю.М.Двужыльнага”.

Настаўнікі ДУА “Усходаўская СШ” прадэманстравалі свой вопыт выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе.

Метадыст Палікарпава К.М. прааналізавала вынікі анкеты “ІКТ-кампетэнтнасць настаўнікаў”, якую педагогі запоўнілі напярэдадні пасяджэння, а таксама дала метадычныя рэкамендацыі па павышэнню ўзроўня валодання інфармацыйна-камунікатыйнымі тэхналогіямі.